Янэз Янша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Jansa-rumsfeld2.jpg

Янша Янез (нар. 17 верасня 1958, Любляна), дзяржаўны і палітычны дзеяч Славеніі.

У 1982 г. скончыў факультэт сацыялогіі, палітычных навук і журналістыкі Люблінскага ўніверсітэта. У 1975 г. уступіў у Саюз камуністаў Славеніі. аднак у 1983 г. быў выключаны з яго шэрагаў як "прыхільнік ідэй сепаратызму". У тым жа годзе разам з трыма калегамі з газеты "Младзіна" быў арыштаваны за публікацыі, якія прызывалі да стварэння самастойнай і незалежнай Славеніі. У тыя часы гэта прыраўноўвалася да антыдзяржаўнай дзейнасці. З турмы выйшаў калі Славенія здабыла незалежнасць. Старшыня Славенскай дэмакратычнай партыі. У першым урадзе Я.Дрноўшека (1992 - 1996 гг.) міністр абароны (1992 - 1994 гг.). З-за рознагалоссяў з прэм'ерам сышоў у адстаўку. У далейшым займаўся партыйнай працай. Пад яго кіраўніцтвам Славенская дэмакратычная партыя ператварылася ў вядучую сілу правых. На парламенцкіх выбарах 3 лістапада 2004 г. Славенская дэмакратычная партыя атрымала большасць (29 мандатаў з 80), пасля чаго быў прызначаны прэм'ер-міністрам з 9 лістапада 2004 г. па 7 лістапада 2008 г.