Ян Бэрнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Бэрнс
Снукер
Снукер

англ.: Ian Burns
Фота
 
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1985(1985-03-11) (39 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 2012–...
Найвышэйшы рэйтынг: 62 (03.05.2016—...)
Цяперашні рэйтынг: 62 (3 мая 2016)
Прызавыя грошы: > £100,000
Найвышэйшая серыя: 136 (2 разы:
ЕТ PTC 2012/2013 – Этап 3,
German Masters 2015 (квал.))
Колькасць соценных серый: 27
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/8 фіналу
(International Championship 2014,
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2015)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/24 фіналу (кв.) (2016)

Ян Бэрнс (англ.: Ian Burns; нар. 11 сакавіка 1985, Прэстан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу International Championship 2014 года і адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2015 года. Уваходзіць у топ-64 сусветнага рэйтынгу.

Пачаў удзельнічаць на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі ў 2006 годзе ва ўзросце 21 года, а ў 2010 годзе двойчы даходзіў да 1/16 фіналу турніраў серыі PTC. У сезоне 2011/2012 таксама два разы даходзіў да стадыі 1/16 фіналу нізкарэйтынгавых турніраў, пасля чаго перамог на адным з этапаў Q School і патрапіў у мэйн-тур. У дэбютным сезоне ў статусе прафесіянала ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу аднаго з турніраў PTC і двойчы гуляў у асноўных стадыях рэйтынгавых спаборніцтваў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і на World Open, а ў наступным сезоне здзейсніў дэбют на турнірах Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і ўпершыню патрапіў у топ-64 сусветнага рэйтынгу. У 2014 годзе ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на International Championship, дзе саступіў Майклу Уайту (2:6), а ў сезоне 2015/2016 дайшоў да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе быў пераможаны Джадам Трампам (5:2), і да апошняга кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату свету, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным турніры, пасля чаго падняўся на найвышэйшае для сябе 62-е месца ў рэйтынгу.

У агульнай колькасці займае 62-і радок у сусветным рэйтынгу больш за месяц. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 20 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-200 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Турнір 2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг [вт 1] [вт 1] [вт 2] 67 [вт 2] 89 62
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Рыга Мастэрс[вт 4] Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся 1/64 1/64 НП 0:0
World Open 1/16 1/64 НП 1:1
Пол Хантэр Класік Нізкарэйтынгавы турнір 0:0[вт 5]
Шанхай Мастэрс 1/32 1/48 1/32 1/48 0:0
Чэмпіянат Еўропы Турнір не праводзіўся 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 0:0
International Championship Не праводзіўся 1/40 1/64 1/8 1/32 2:2
Адкрыты чэмпіянат Ірландыі Турнір не праводзіўся 0:0
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/24 1/64 1/64 1/64 0:3
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі НП НРТ Не праводзіўся 0:0[вт 5]
German Masters 1/48 1/64 1/32 1/16 0:1
Сусветнае Гран-пры Турнір не праводзіўся НР 0:0
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/16 1/32 1/64 1/64 1:4
Shoot-Out Нярэйтынгавы турнір 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 5]
Players Championship[вт 6] 0:0
Адкрыты чэмпіянат Кітая 1/32 1/64 1/64 1/16 2:1
Чэмпіянат свету 1/40 1/32 1/72 1/24 0:0
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 7] 0 0 2 3 3 6 14
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 0 0 0
Перамогі — Паразы[вт 3] 0:0 0:0 1:2 1:3 2:3 3:6 7:14
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі НП 1/40 1/16 1/24 1/8 НП 1:2
Усі Класік НР 1/48 1/64 1/64 НП 0:0
Былыя нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Shoot-Out 1/32 1/8 РТ 2:2[вт 8]
  1. а б Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  2. а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  3. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
  5. а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  6. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  7. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)
  8. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]