Ян Вацлаў Антанін Стаміц

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Johann Stamitz.jpg

Ян Вацлаў Антанін Стаміц (чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic; ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz; 19 чэрвеня 1717, Гаўлічкуў Брод27 сакавіка 1757, Мангейм) — чэшскі кампазітар і скрыпач. Бацька Карла Стаміца і Антона Стаміца.

Нарадзіўся ў сям'і арганіста. Вучыўся ў гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. У 1741 г. перабраўся ў Мангейм, у 1743 г. стаў першай скрыпкай мангеймскага прыдворнага аркестра, у 1745 г. — яго дырыжорам. У 17541755 гг. працаваў у Парыжы.

Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.

Стаміцу належыць каля 50 сімфоній — лічыцца, што менавіта ён першым стаў сістэматычна пісаць чатырохчасткавыя сімфоніі, дадаючы да больш ранняга трохчасткавага цыклу менуэт ці трыа перад фіналам. Стаміц напісаў таксама шэраг аркестравых канцэртаў (галоўным чынам, для скрыпкі і для флейты), Урачыстую імшу (1755), нямала санат.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]