Ян Вермер

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян Вермеер)
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Вермеер
«Зводніца» (1656). Лічыцца, што персанаж, які стаіць злева — аўтапартрэт.
«Зводніца» (1656). Лічыцца, што персанаж, які стаіць злева — аўтапартрэт.
Імя пры нараджэнні:

Jan Vermeer

Дата нараджэння:

1632({{padleft:1632|4|0}})

Месца нараджэння:

Дэлфт

Дата смерці:

1675({{padleft:1675|4|0}})

Месца смерці:

Дэлфт

Грамадзянства:

Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ян Верме́ер (Верме́р) Дэ́лфцкі (нідэрл.: Jan Vermeer van Delft, МФА: [ˈjɑn vərˈmeːr]; 31 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 15 снежня 1675) — галандскі мастак, майстар бытавага жывапісу і жанравага партрэта. Нароўні з Рэмбрандтам і Франсом Халсом з'яўляецца адным з найвялікшых жывапісцаў залатога стагоддзя галандскага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і заможнага камерсанта. Верагодна, жывапісу вучыўся ў вядомага мастака К. Фабрыцыуса. У 1653 г. малады мастак быў прыняты ў гільдыю св. Лукі, у 1662—71 г. займаў пасаду старшыні цэха. Двойчы станавіўся прэзідэнтам гільдыі. Быў жанаты на Катарыне Болнес з якой меў пятнаццаць дзяцей. Жывапіс не прыносіў Вермеру прыбытку, дастатковага для ўтрымання вялікай сям’і; ён быў змушаны працягваць гандлёвую справу бацькі. Аднак вайна з Францыяй і крызіс 1672 г. разарылі яго. Не выключана, што гэта паскорыла смерць Вермера, які памёр ад сардэчнага прыступу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Я. Вермер — найбуйнейшы майстар галандскага жанравага і пейзажнага жывапісу. Пераважная большасць карцін Вермера, якія дайшлі да нас, уяўляюць сабою жанравыя замалёўкі. Сюжэты іх тыповыя: невялікая частка пакоя, жанчыны, пагружаныя ў тыя ці іншыя заняткі. Ярка індывідуальнае мастацтва Вермера не было ацэнена сучаснікамі і надоўга забылася. Цікавасць да яго з’явілася толькі ў 19 ст.

Раннія творы Вермера («Хрыстос у Марфы і Марыі», 1655, Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург) яшчэ належаць тагачаснаму еўрапейскаму рэпертуару і нехарактэрныя для творчасці мастака ў цэлым. З 2-й пал. 1650-х г. Вермер піша невялікія карціны з адной ці некалькімі фігурамі ў залітым серабрыстым святлом гарадскім інтэр’еры («Служанка са збаном малака», «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца», «Перапынены ўрок музыкі»), надаючы ўвагу не сктолькі дзеянню, колькі стану герояў і агульнаму настрою сцэны. У кан. 1650-х г. Вермер стварае два пейзажы («Від Дэлфта» і «Вулачка»), якія зацвердзілі за ім славу неперасягненага майстра пейзажнага жанру.

У 1660-я г. творчасць Вермера робіцца больш сузіральнай і вытанчанай, а жывапіс — халаднейшым («Дзяўчына з жамчужынай», «Жанчына з гарлачом вады»). Мастак часта малюе ўтульныя, багата абстаўленыя пакоі, дзе ўпрыгожаныя жанчыныы чытаюць і пішуць лісты («Дзяўчына ў блакітным, якая чытае ліст», «Дама, якая піша ліст»), музыкуюць («Лютністка», «Канцэрт», «Гітарыстка»), разглядаюць каштоўнасці («Дама, якая прымярае каралі»), вядуць галантныя размовы з кавалерамі («Келіх віна»). На сваіх карцінах Вермер малюе таксама людзей працы, навукі і мастацтваў («Каруначніца», «Майстэрня мастака»).

Я. Вермер не напісаў ніводнага нацюрморта як скончанай карціны, але прылічаны да лепшых майстраў гэтага жанру. Ствараючы свае творы, мастак арганічна ўплятаў у іх нацюрморты: талерка з садавінай, гарлач і скамечаная сурвэтка («Дзяўчына, якая спіць»); яблыкі і персікі, якія скаціліся з нахільнай талеркі («Дзяўчына з лістом»).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кашкурэвіч А. Вермер Дэлфцкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн, 1997. ISBN 985-11-0090-0
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Лазарев В. Н. Ян Вермеер Дельфтский. — М., 1933;
  • Популярная художественная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
  • Ротенберг Е. Ян Вермеер Дельфтский [Альбом репродукций]. — 2-е изд.— М., 1983.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]