Ян Вышаціч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Вышаціч і язычнікі

Ян Вышаціч (каля 101624 чэрвеня 1106) — кіеўскі тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага.

У 1070 збіраў у Растоўскай зямлі даніну для Святаслава Яраславіча. У Белавозеры ў гэты час два вяшчуны падманвалі насельніцтва, сцвярджаючы, што жанчыны, у галодны год, хаваюць у сабе жыта, мёд, рыбу і г.д.; яны разрэзалі скуру на спінах жанчын і рабілі выгляд, што вымаюць адтуль то жыта, то рыбу і г. д. Ян гутарыў з ведзьмакамі, потым выйшаў на іх зы зброяй, і тыя, пасля сутычкі, збеглі ў лес.

Хоць частка насельніцтва, відаць, і спагадала вяшчунам, але яны былі выдадзеныя і пакараныя. У 1093 Ян вышаціч хадзіў на полаўцаў з Уладзімірам Манамахам, а ў 1106, з братам Пуцятам, пабіў іх каля Зарэцку і "адабраў у іх палон". Летапісы і пячэрскі патэрык усхваляюць дабрадзейнасці Яна Вышаціча і яго жонкі Марыі, якія карысталіся любоўю вялебнага Хвядоса, які гутарыў з імі аб міласціне, аб Валадарстве Нябесным і смяротнай гадзіне. Сынам яго быў Варлам.

Сведчанні Яна Вышаціча пра сябе і сваіх продкаў сталі для Нестара адной з галоўных крыніц для складання "Аповесці мінулых гадоў".

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).