Ян Геранімавіч Хадкевіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ян Геранімавіч ХАДКЕВІЧ (1537 — 4 жніўня або 24 верасня 1579, Вільня) — сын Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча.
Стольнік ВКЛ у 1559—1564, генеральны староста жамойцкі з 1564, адначасова маршалак вялікі ВКЛ з 1566 і кашталян віленскі з 1574; адміністратар Інфлянтаў у 1566—1578; староста ковенскі, цельшаўскі, платэльскі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле 1564. Праціўнік Люблінскай уніі 1569, выступаў супраць Івана IV на літоўскі і польскі сталец, прыхільнік Генрыха Валуа і Габсбургаў ад імператара Фердынанда атрымаў графскі тытул у 1568.
У шлюбе з Крысцінай са Збароўскіх меў дзяцей Яна Караля, Ганну, Гераніма, Сафію, Аляксандра.
Літаратура [правіць]
- Грыцкевіч. А., Пашкоў Г. П. «Вялікае Княства Літоўскае».
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Геранімавіч Хадкевіч
