Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
з 2 мая 1687
Папярэднік Астафій Катовіч
Пераемнік Аляксандр Бенедыкт Выгоўскі[d]
біскуп жамойцкі
з 19 верасня 1695
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Казімір Пац
Пераемнік Ян Згерскі
тытулярны біскуп
з 30 жніўня 1694
Дыяцэзія Latin Bishopric of Salona[d]
дапаможны біскуп
з 30 жніўня 1694
Дыяцэзія Віленскае біскупства

Нараджэнне каля 1654
Смерць 14 жніўня 1708(1708-08-14)[1][2] ці 1703
Месца пахавання
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны[d]
Бацька Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці Ганна з Млоцкіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1654, Жамойць — 14 жніўня 1708, Кідулей, цяпер Шакейскі раён, Літва) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў герба ўласнага «Крышпін», сын Гераніма.

Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі і Падуанскім універсітэце. У 1678 годзе высвечаны на святара. З 1681 года віленскі канонік, з 1685 года кусташ. У 16871695 гадах рэферэндар духоўны літоўкі. У 1694 годзе названы тытулярным біскупам салоненскім і прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 годзе прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнай вайны 1700—1721 перайшоў на шведскі бок. Пахаваны ў Віленскай кафедры.

Зноскі

  1. Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein // NUKAT — 2002.
  2. Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein // MAK
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 17 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]