Ян Ежы Флемінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
Jan Jerzy Detloff Flemming
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
Ян Ежы Флемінг
POL COA Fleming.svg
Герб «Флемінг»
Ваявода паморскі
22 мая 1766 — 10 снежня 1771
Папярэднік: Павел Міхал Мастоўскі
Пераемнік: Ігнацы Францішак Пшабендоўскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1746 — 1764
Папярэднік: Ян Міхал Салагуб
Пераемнік: Міхал Бжастоўскі
 
Нараджэнне: 3 сакавіка 1699(1699-03-03)
Івен
Смерць: 10 снежня 1771(1771-12-10) (72 гады)
Варшава
Род: Флемінгі
Бацька: Генрых Гайна Флемінг
Жонка: Антаніна Чартарыйская, Канстанцыя Чартарыйская,

Кацярына дэ Сегрыс дэ Бількен (Katarzyna de Seggris de Bielken)

Дзеці: Ізабела
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Ян Ежы Дэтлаў ФЛЕМІНГ (3 сакавіка 1699, Івен10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын прускага фельдмаршала Генрыха Гайна Флемінга, стрыечны брат вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал артылерыі ВКЛ у 17381746, вялікі падскарбі літоўскі ў 17461764; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 1752-1759 староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам. Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каролем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі ВКЛ (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці. З 1766 ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]