Ян Жыжка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Жыжка ў бітве пры Грунвальдзе.

Ян ЖЫЖКА, Іаан ЖЫШКА (каля 1360, Троцнаў — 1424, Пржыбыслаў) — кіраўнік гусітаў, вайскаводзец, нацыянальны герой Чэхіі.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і; маладосць правёў пры двары Вацлава IV. У 1410 Жыжка ў складзе чэшскіх добраахвотнікаў ваяваў пад сцягамі Ягайлы і Вітаўта супраць Тэўтонскага ордэна (удзел у Грунвальдскай бітве не пацверджаны, але магчымы), затым магчыма ўдзельнічаў у паходах венграў супраць туркаў, магчыма ваяваў на старане англічан ў вайне супраць французаў (або наадварот на баку французаў). Па вяртанні на радзіму Жыжка далучыўся да гусітаў і стаў на чале іх. Ён арганізаваў узброеныя атрады сялян і заснаваў лагер каля замка замка Табар, што і надала яго партыі імя — табарыты. На чале 4 тыс. чалавек Жыжка разбіў у ліпені 1420 на гары Віткоў (перад Прагай) 30-тысячнае войска крыжакоў, адпраўленае імператарам Жыгімонтам для захопу горада; у лістападзе ён зноў разбіў імператарскія войскі пры Панкрацэ і авалодаў крэпасцю Вышаград. Страціўшы пры аблозе замка Рабі сваё другое вока, сляпы Жыжка працягваў кіраваць войскам і сам удзельнічаў амаль ва ўсіх бітвах (перавозіўся на вазу). У 1422 ён атрымаў бліскучую перамогу над Жыгімонтам пры Дойчбродзе і ўварваўся ў Маравію і Аўстрыю, спусташаючы ўсё на сваім шляху. Памёр у 1424 ад чумы, пахаваны ў Чаславе. У 1623 паводле загаду імператара магіла Жыжкі была разбураная, а рэшткі яго выкінутыя.

[правіць] Літаратура

  • Millauer, «Diplomatisch-historische Aufsätze über Job. Z.» (1824)
  • Tomek, «J. Žižka» 1879.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах