Ян Коцера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Коцера (1914)

Ян Коцера (чэш. Jan Kotěra, 18 снежня 1871, Брно17 красавіка 1923, Прага) — чэшскі архітэктар, дызайнер і графік. Адзін з папярэднікаў сучаснай чэшскай архітэктуры.

Жыццё і творчасць [правіць]

Архітэктурную адукацыю атрымаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў, у Вене, у прафесара Ота Вагнера. У пачатковы перыяд сваёй творчасці знаходзіўся пад уплывам стылю Венскага сэцэсіёна. Пазней, пасля знаёмства з працамі Фрэнка Лойда Райта паступова пераходзіць да формаў функцыяналізму. Адначасова ўключае ў свае працы чэшскія нацыянальныя элементы, у выніку атрымліваецца сімбіёз мадэрнісцкага і нацыянальнага ў яго архітэктуры. Аказаў уплыў на развіццё чэшскай архітэктуры не толькі створанымі ім будынкамі, але і як выкладчык. Адным з найбольш вядомых вучняў Яна Коцера быў Іозеф Гочар. Я.Котера быў прафесарам пражскай Акадэміі мастацтваў і заснавальнікам ў ёй класа архітэктуры.

Усходне-чэшскі музей у Градзец-Кралаве

Выбраныя працы [правіць]

  • Перабудова і пашырэнне палаца Чырвоны Градэк (1894-1896)
  • Дом Петэрка, Прага (1899-1900)
  • Народны дом у Просцееве (1905-07)
  • Дом Лайхтэра, Прага (1908/09)
  • Усходне-чэшскі музей, Градзец-Кралове (1909-12)
  • Моцартэўм, Прага (1911-13)
  • Юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта, Прага (1907-31)

Літаратура [правіць]

  • Коцера Ян // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.439
  • Jan Kotěra — The Founder of Modern Czech Architecture, Prag 2001