Ян Матэйка
Ян МАТЭ́ЙКА (польск.: Jan Matejko; 24 чэрвеня 1838, Кракаў — 1 лістапада 1893, Кракаў), польскі мастак.
Жыццяпіс [правіць]
Нарадзіўся дзевятым з адзінаццаці дзяцей у сям'і Матэйкаў. Маці памерла рана і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйка. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (Wojciech Korneli Sattler) і Уладзіслаў Лушкевіч (Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур'ёзныя праблемы з вачамі, але нягледзячы на гэта ён лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучням Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.
У Матэйка і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла незадоўга пасля нараджэння.
Творы [правіць]
| нумар | назва | дата напісання | памеры | знаходзіцца | ілюстрацыя |
| 1. | Станьчык | 1862 | 120 × 88 cм | Нацыянальны музей у Варшаве | |
| 2. | Выступ Скаргі | 1864 | 224 × 397 cм | Каралеўскі замак у Варшаве | |
| 3. | Польшча — год 1863 | 1864? 1879 |
232 cм | Музей Чартарыйскіх у Кракаве | |
| 4. | Рэйтан | 1866 | 282 × 487 cм | Нацыянальны музей у Варшаве | |
| 5. | Люблінская унія | 1869 | 298 × 512 cм | Любельскі музей у Любліне | |
| 6. | Стэфан Баторый пад Псковам | 1872 | 322 × 545 cм | Каралеўскі замак у Варшаве | |
| 7. | Астраном Капернік, размаўляе з Богам | 1873 | 225 × 315 cм | Калегіум новага Ягелонскага універсітэта | |
| 8. | Усталяванне звона Жыгімонта | 1874 | 94 × 189 cм | Нацыянальны музей у Варшаве | |
| 9. | Смерць караля Пшэмысла II | 1875 | Galeria Nowoczesna w Zagrzebiu | ||
| 10. | Бітва пад Грунвальдам | 1878 | 426 × 987 cм | Нацыянальны музей у Варшаве | |
| 11. | Пруская дань | 1880-82 | 388 × 875 cм | Нацыянальны музей у Кракаве | |
| 12. | Ян III Сабескі пад Wiedniem | 1883 | Ватыканскі музей | ||
| 13. | Wernyhora | 1883-84 | 290 × 204 cm | Нацыянальны музей у Кракаве | |
| 14. | Залажэнне акадэміі Lubrańskiego у Познані | 1886 | Нацыянальны музей у Познані | ||
| 15. | Касцюшка пад Рацлавіцамі | 1888 | 450 × 890 cм | Нацыянальны музей у Кракаве | |
| 16. | цыкл Dzieje cywilizacji w Polsce | 1888 | |||
| 17. | Прыход хрысціянства | 1889 | 79 × 120 cм | Нацыянальны музей у Варшаве | |
| 18. | Канстытуцыя 3 мая | 1891 | 247 × 446 cм | Каралеўскі замак у Варшаве |
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Матэйка- (бел.) Ян Алазій Матэйка (Jan Matejko) ў Юркавым куточку
- (бел.) Матэйка (Jan Matejko) Ян Алазiй (1838—1893)
- (польск.) Біяграфія і галерэя прац
