Ян Мікалай Хадкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Мікалай Хадкевіч
польск.: Jan Mikołaj Chodkiewicz
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
Староста жамойцкі
1765 — 1781
Папярэднік Юзаф Тышкевіч
Пераемнік Антоні Гелгуд

Нараджэнне 14 снежня 1738(1738-12-14)
Смерць 2 лютага 1781(1781-02-02) (42 гады) ці 26 лютага 1781(1781-02-26)[1] (42 гады)
Месца пахавання Супрасльскі манастыр, Гарадзенскі павет, Вялікае Княства Літоўскае
Род Хадкевічы
Бацька граф Адам Тадэвуш Хадкевіч
Маці графіня Ева Чапская
Жонка графіня Марыя Людвіка Жавуская. Шлюб у 1766 г.
Дзеці 1) Вацлаў Хадкевіч, 2) Юзаф Хадкевіч, 3) Ксаверый Хадкевіч, 4) Аляксандр Францішак Хадкевіч, 5) Ганна Хадкевіч, 6) Разалія Хадкевіч (жонка Аляксанд), 7) Альжбета Хадкевіч (жонка Мацея Радзівіла) (1749-1800))
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад'ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[2].

У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:

  1. Вацлаў Хадкевіч
  2. Юзаф Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  3. Ксаверый Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  4. Аляксандр Францішак Хадкевіч
  5. Ганна Хадкевіч
  6. Разалія Хадкевіч — жонка князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808)
  7. Альжбета Хадкевіч — жонка князя Мацея Радзівіла (1749—1800)

Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[2].

Служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.

У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 95.
  2. а б Лаўрэш Л., Круцікаў У. Вялікае і Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]