Ян Непамуцкі
| Ян Непамуцкі | |
| Jan Nepomucký | |
Скульптура Св. Яна Непамуцкага на Карлавым масце ў Празе |
|
| Нараджэнне: | |
|---|---|
| Смерць: | |
| Шануецца: |
шэрагам хрысціянскіх цэркваў |
| Кананізаваны: | |
| У ліку: | |
| Дзень памяці: | |
| Заступнік: |
спавяданнікаў, Прагі і ўсёй Чэхіі |
| Атрыбуты: |
пальмавая галіна і вянок з зорак над галавой |
Святы Ян Непаму́цкі (каля 1350, Непамук, Чэхія — 20 сакавіка 1393, Прага) — (чэшск.: Jan Nepomucký), Ян Непамук — чэшскі каталіцкі святы, святар, пакутнік.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Ян нарадзіўся прыблізна паміж 1340 м і 1350 м годам у паселішчы Помук (сучасны чэшскі Непамук), недалёка ад манастыра цыстэрцыянскага ордэна каля ўзгорка «Зялёная Гара». У тым месцы, дзе сёння размяшчаецца касцёл Св. Яна Непамуцкага, раней (па вусновых крыніцах) размяшчаўся дом, дзе і нарадзіўся Ян. Бацька Яна — Велфін — быў у 1355—1367 гадах бурмістрам населенага пункта Помук, пра маці нічога невядома. Базавую адукацыю Ян атрымаў у школе пры касцёле Св. Якава.
У 1370 г. ён стаў натарыусам пражскага архібіскупа, у 1380 г. быў пасвечаны ў святары. Пасля атрымання сану працягнуў адукацыю, вывучаў права, у 1381 г. атрымаў ступень бакалаўра ў Празе, а ў 1387 г. у Падуі доктарскую ступень. У 1389 г. Ян быў прызначаны генеральным вікарыем пражскага архібіскупства.
Мучаніцтва [правіць]
Чэшскі кароль Вацлаў IV (1378—1419) увесь час канфліктаваў з вышэйшым духавенствам краіны, адстойваў прыярытэт свецкай улады і ўмешваўся ва ўнутрыцаркоўныя справы, лічачы пражскае архібіскупства адным з галоўных сваіх апанентаў ва ўнутранай палітыцы.
У 1393 г. па яго загадзе былі схоплены і кінуты ў турму Ян Непамуцкі і два іншых святара. Неўзабаве таварышы Яна былі адпушчаны, а Ян пасля пакутлівых катаванняў быў пакараны — яго кінулі ў мяшку з Карлава моста ва Влтаву. Пэўная прычына, па якой гнеў караля абрынуўся менавіта на Яна Непамуцкага, сапраўды не вядомая. У 1433 г. храністы высунулі здагадку, вельмі верагодную, але дакладна не даказаную, што Ян адмовіўся выкрыць каралю таямніцу споведзі каралевы, духоўнікам якой ён быў.
Паводле падання, у тым самым месцы дзе цела святога пагрузілася ў Влтаву, над вадой узнікла свячэнне ў выглядзе 5 зорак, з тых часоў Непамуцкі выяўляецца з пяццю зоркамі над галавой. Месца, поруч якога Яна скідвалі праз парэнчы, можна ўбачыць па правую руку на шляху па мосце ў бок Мала Страны, гэта месца адзначана ўмураваным у парэнчы моста крыжам і двума меднымі цвікамі непадалёк ад крыжа.
Шанаванне [правіць]
Цела Св. Яна было вынята з Влтавы і пасля пахавана ў кафедральным саборы святога Віта ў Празе.
Шанаванне Яна чэшскімі каталікамі як святога і мучаніка пачалося яшчэ ў XV стагоддзі. Да ліку святых ён быў прылічаны ў 1729 г. Ян Непамуцкі лічыцца нябесным заступнікам спавяданнікаў, а таксама заступнікам Прагі і ўсёй Чэхіі. Памяць у Каталіцкай царкве — 16 мая.
Паломніцкая царква Святога Яна Непамуцкага ў горада Ждзяр-над-Сазавау — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]
Іканаграфія [правіць]
Самая знакамітая статуя святога была створана ў 1683 г. (яшчэ да афіцыйнай кананізацыі) Я. Брокафам для Карлава моста ў Празе. Цяпер арыгінал перанесены ў Нацыянальны музей у Празе (як і большасць скульптур Карлава моста), а на масце ўстаноўлена дакладная копія.
У XVIII стагоддзі створана вялікая колькасць іконаграфічных цыклаў са сцэнамі з жыцця святога. Самы вядомы знаходзіцца ў Латэранскай базіліцы ў Рыме.
Святы Ян Непамуцкі адлюстроўваецца на абразах з пальмавай галіной і вянком з зорак над галавой.
Крыніцы [правіць]
- Католическая энциклопедия. Изд. францисканцев. М., 2002.
- St. John Nepomucene (Католическая энциклопедия) (англ.)
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Непамуцкі- Старонка, прысвечаная Яну Непамуцкаму (чэшск, англ, ням.)