Ян Новак-Езяранскі
Ян Новак-Езяранскі (польск.: Jan Nowak-Jeziorański, 3 кастрычніка 1914 – 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, “вораг №1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі”[Крыніца?], антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.
Прозвішча і мянушкі [правіць]
Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak сталася ягоным журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Познаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўраду ў Лондане ў акупаваную Польшчу.
Езяранскі пачаў журналісцкую кар'еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службай Радыё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.
У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.
Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.
Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету “Gazeta Wyborcza” артыкул пад назвай "Абудзіць Беларусь", у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сілаў магчымасцяў данесці свае погляды да ўласнага народу.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Новак-Езяранскі- Radio Free Europe / Radio Liberty (па-англійску)
- Ян Новак-Езяранскі хоча абудзіць Беларусь
- Памёр стваральнік польскай службы Радыё Свабода Ян Новак-Езяранскі
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
