Ян Павел II, Папа Рымскі
| Ян Павел II Ioannes Paulus PP. II |
|||||
|
|||||
|---|---|---|---|---|---|
| 16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005 | |||||
| Абранне: | 16 кастрычніка 1978 | ||||
| Інтранізацыя: | 22 кастрычніка 1978 | ||||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | ||||
| Папярэднік: | Ян Павел I | ||||
| Пераемнік: | Бенедыкт XVI | ||||
|
|||||
| 16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005 | |||||
| Інтранізацыя: | 22 кастрычніка 1978 | ||||
| Папярэднік: | Ян Павел I | ||||
| Пераемнік: | Бенедыкт XVI | ||||
| Імя пры нараджэнні: | Караль Ёзэф Вайтыла Karol Józef Wojtyła |
||||
| Нараджэнне: | 18 мая 1920 |
||||
| Смерць: | 2 красавіка 2005 Ватыкан |
||||
| Пахаваны: | Сабор Святога Пятра | ||||
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1 лістапада 1946 | ||||
| Епіскапская хіратанія: | 28 верасня 1958 | ||||
| Кардынал з: | 26 чэрвеня 1967 | ||||
| Аўтограф: | |||||
| Узнагароды: |
|
||||
ЯН ПАВЕЛ II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, іт. Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ё́зэф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła польскае вымаўленне ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі, прадстаяцель Рымска-каталіцкай царквы з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года.
Увёў новы Кодэкс кананічнага права (1983). Абвясціў новы Катэхізіс каталіцкай царквы (1992). Правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардынала. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме "motu proprio", тысячы папскіх лістоў. Апублікаваў тры кніжкі.
Выжыў пасля замаху на яго жыццё (13 мая 1981), прыпісваў сваё ацаленне ўмяшальніцтву Маці Божай Фацімскай.
Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і таце Пію IX (1846 — 1878)
Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.
У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША - Залатым медалём Кангрэса.
Змест |
[правіць] Біяграфія
[правіць] Дзяцінства і юнацтва
Караль Ёзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям'і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папе было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.
Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. Падчас нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць угону ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[1]
У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.
Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах - на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.
[правіць] Служэнне царкве
[правіць] Глядзець таксама
Зноскі
- ↑ His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Павел II, Папа Рымскі
