Ян Петэр Балкенэндэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Петэр Балкенэндэ

Ян Петэр Балкенэндэ (ніжэрл. Jan Peter Balkenende; нар. 7 мая 1956, Бізелінге, Зеландыя) — нідэрландскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Ранняя кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Балкенэндэ вывучаў юрыспрудэнцыю і гісторыю ў Свабодным універсітэце Амстэрдама. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1982 па 1984 год быў юрыстам у Савеце галандскіх універсітэтаў. Затым да 1998 года працаваў у навуковым інстытуце палітычнай партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), якую пасля (1 кастрычніка 2001 года) узначаліў. У 2002 годзе ён як лідар партыі, якая перамагла ХДП упершыню стаў прэм'ер-міністрам. На выбарах 2006 года ХДП зноў атрымала найбольшую колькасць галасоў. І праз 3 месяцы - у мінулым лютым Балкенэндэ зноў узначаліў кабінет, які склалі прадстаўнікі трох партый: ХДП, Партыі працы і Хрысціянскага саюза. 9 лютага 2007 каралева Беатрыкс даручыла Балкенэндэ сфармаваць новы ўрад Нідэрландаў.

Commons