Ян Радзівіл (14xx—1542)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Радзівіл

Ян РАДЗІВІЛ (14xx—1542), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын канцлера Мікалая Радзівіла.

У 1516-21 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Падчашы ВКЛ з 1517, дзяржаўца маркаўскі ў 1520-34 і васілішскі з 1523, староста бельскі з 1522 і жамойцкі з 1535. Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазоўшам (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540-41). У 1530-40-х трьгумвірат у складзе Ян Радзівіла, яго дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве Жыгімонта I Старога. Удзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534-37.

Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Косцевіч меў 3 дачок. 3 яго смерцю згасла мужчынская лінія Радзівілаў — князёў «на Ганёндзу і Райгрудзе».