Ян Самуэль Бекер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Самуэль Бекер
Дата нараджэння 1730-я
Месца нараджэння
Месца смерці
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Ружаны, Няміраў  (польск.)
Найважнейшыя пабудовы Дзярэчынскі палац, касцёл Св. Станіслава ў Няміраве  (літ.), Троіцкі касцёл у Ружанах, Ружанскі палац
Уплыў Ян Зыгмунт Дэйбель
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Самуэль Бекер — саксонскі архітэктар 2-й паловы XVIII стагоддзя[1], вучань Яна Зігмунта Дэйбля. Працаваў у князёў Сапегаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара І. К. Кнёфеля  (ням.), пасля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамент.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя з'явіўся ў ВКЛ. З 60-х гадоў працаваў у князёў Сапегаў[2].

Паводле інвентара 1793 года вядома, што за Бекерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакументальнае пацверджанне яго пражывання тут датавана 1808 годам. Апошнія пенсійныя выплаты здзейсненыя ў Мінску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваў палац у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна (178687, сумесна з архітэктарам Л. Гуцэвічам), займаўся перабудовай палацавага комплексу (1784-86), Ружанскага Троіцкага касцёла дамініканцаў, Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы базыльянаў і пабудова корпуса кляштара пры ёй (усе ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна)[1][3]. За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160, а пасля ў 2520 злотых[4].

Сярод яго іншых прац касцёл Св. Станіслава  (літ.) ў Няміраве  (польск.). Акрамя праекта перабудовы ружанскіх уладанняў Сапегаў, захаваліся таксама і праекты для іх уладанняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, Крыстыянпалі[5]. Дзякуючы Самуэлю Бекеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага еўрапейскага ўзроўня, а яго творы сталі ўзорам беларускага класіцызму[6].

Зноскі

  1. а б Беккер Ян Самуэль // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
  2. Dzien trzeci w Rozanach. Праверана 31 мая 2012.
  3. БЕКЕР Ян Самуэль
  4. История Ружан (XVIII в.) (руск.). Праверана 31 мая 2012.
  5. Вёска Крыстыянпаль знаходзілася, па словах былога дырэктара Пружанскага палацыка Руслана Кнігі, кіламетрах у двух ад Ружан і была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі ў ліку іншых вёсак Пружаншчыны. - В поисках Юзефа Крашевского. Записки журналиста Руслана Гусева (руск.)
  6. Ірына Мароз. Прыдворны архітэктар // Дзедзіч. — люты 2012. — № 2, 71. — С. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]