Ян Свамердам
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ян Свамердам | |
| нідэрл.: Jan Swammerdam | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
Ян Свамердам (12 лютага 1637 -17 лютага 1680) — галандскі натураліст.
Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт ў 1663. У 1667 абараніў дысертацыю па тэме дыхання жывёл. Асноўныя працы па анатоміі чалавека і жывёл, асабліва насякомых, а таксама малюскаў, земнаводных і інш. Прапанаваў класіфікацыю насякомых (падзяліў іх на 4 групы), заснаваную на асаблівасцях іх метамарфоза. Быў прыхільнікам прэфармацыі. Адпрэчваў магчымасць самаадвольнага зараджэння. Распрацаваў новую методыку прэпаравання, прапанаваў шэраг прэпаравальных інструментаў, упершыню стаў ўжываць метад ін'екцыі ў сасуды. Сканструяваў прыборы для рэгістрацыі працы сэрца, дыхальных рухаў, цягліцавых скарачэнняў пры раздражненні нерва і інш.