Ян Скрыган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Скрыган
Ян Скрыган (1934)
Ян Скрыган (1934)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Аляксеевіч Скрыган
Псеўданімы Аўлас, Відук, Я. Відук, Ян Відук, Дзед Аўлас (з П. Броўкам), Крушына, Я. Крушына, Пірат
Дата нараджэння 16 лістапада 1905(1905-11-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1992(1992-09-18)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык
Гады творчасці 19251992
Жанр паэзія, апавяданне, нарыс
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян (Янка) Скрыга́н[2], поўнае імя Іван Аляксеевіч Скрыган (16 лістапада 1905, в. Труханавічы, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць18 верасня 1992, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лістапада 1905 года ў вёсцы Труханавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўнапрыходскай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме.

Ян Скрыган у 1926 годзе
Ян Скрыган у 1926 годзе

У 1924 год. Ян Скрыган стаў супрацоўнікам слуцкай акруговай газеты «Вясковы будаўнік». Пасля ліквідацыі акругі і пераезду ў Расоны працаваў загадчыкам Народнага дома пры выканкоме, затым — у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына», дзе пазнаёміўся з П. Броўкам. У 1932 годзе закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Літаратурна-мастацкая камуна». Будучы студэнтам, займаўся грамадска-палітычнай работай: у 1929 годзе выязджаў у Магілёўскую вобласць на калектывізацыю, у 1930 годзе з брыгадай супрацоўнікаў газеты «Звязда» працаваў на Гомсельмашы па наладжванні сістэмнай арганізацыі заводскага жыцця, назіранні над якім перададзены ў кнігах нарысаў. У 1933—1936 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва».

13 лістапада 1936 года арыштаваны па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» і прыгавораны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з высылкай у Сібір (Кемераўская вобласць). У 1946 годзе ён быў вызвалены, аднак пазбаўлены грамадзянскіх правоў на пяцігадовы тэрмін з забаронай вяртацца на радзіму. Працаваў на пасадзе бухгалтара на гідролізным заводзе ў Фергане. Пасля гэтай першай ссылкі працаваў галоўным бухгалтарам на сланцахімічным камбінаце ў горадзе Ківіылі ў Эстоніі, куды пераехаў, каб быць бліжэй да Беларусі. 25 чэрвеня 1949 года зноў арыштаваны і высланы ў Сібір, у Сухабузімскі раён, дзе працаваў бухгалтарам у райкамгасе і МТС.

У снежні 1954 года з Івана Аляксеевіча Скрыгана былі зняты ўсе абвінавачанні, ён быў поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ва ўсіх правах. Пасля вяртання ў Мінск пісьменнік актыўна ўключыўся ў літаратурную дзейнасць: працаваў рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, літкансультантам Саюза пісьменнікаў, рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Як добры знаўца мовы быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» П. Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі (1967—1975). Працаваў адказным сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1975—1985).

Памёр 18 верасня 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў Ян Скрыган вершамі ў 1925 г. Творчы шлях Скрыгана-празаіка пачаўся з апавядання «Таіса» (1927) і аповесці «Затока ў бурах» (1929, дапрацоўвалася ў 1956 г.). Ян Скрыган адрозніваўся арыентаванасцю на традыцыю, вострым адчуваннем мовы, любасцю да роднага слова, імкненнем вучыцца, а не вучыць.

Ян Скрыган — адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру, і гэта малая форма стала ўзорам яго надзвычайна лінгвістычна багатай і глыбока нацыянальнай творчасці. У 1929 г. выходзіць у свет адзін з першых нарысаў — «Новая зямля», у хуткім часе з’яўляюцца зборнікі нарысаў — «Шугае сонца» (1930), «Права на энтузіязм» (1932), «Недапісаны профіль» (1932). Далейшая творчая дзейнасць пісьменніка знаходзіць працяг у зборніку апавяданняў «Сустрэчы» (1935), які характарызуецца выдатным валоданнем мовай, асабліва сваім родным слуцкім дыялектам, добрым адчуваннем часу, патрыятызмам, маральнымі прынцыпамі.

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з дасказамі, 1986).

Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх (у т.л. Ф. Тугласа) пісьменнікаў.

Выкарыстоўваў псеўданімы: Аўлас, Відук, Я. Відук, Ян Відук, Дзед Аўлас (з П. Броўкам), Крушына, Я. Крушына, Пірат)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе ў г. Ківіылі ў Эстоніі паставілі помнік. Гэта вялікі камень з барэльефам Яна Скрыгана (скульптар Валяр'ян Янушкевіч).

16 лістапада 2023 года блізу вёскі Гарадзішча быў адкрыты помнік Яну Скрыгану[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы / аўт. прадм. Віктар Каваленка. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005.
  • Выбраныя творы : у 2 т. / аўт. прадм. А. Жук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985.
    • Т. 1 : Кругі : аповесць. — 430 с., [8] л. іл., 1 л. партр.
    • Т. 2 : Апавяданні. Аповесці. Літаратурны роздум. — 454 с., [8] л. іл., 1 л. партр.
  • Ранішнія росы : літ. нататкі, успаміны, партрэты. - Мінск : Беларусь, 1965.- 230 с.
  • Добра, што я іх ведаў : аб часе, падзеях, людзях / [уклад., прадм. Г. Скрыган]. - Мінск : Кнігазбор, 2014. - 223 с. ISBN 978-985-7089-81-9.
  • Некалькі хвілін чужога жыцця: апавяданні, успаміны, роздум. — 2-е выд., дап. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 358 с. ISBN 5-340-00544-5.
  • Кругі : аповесць з дасказамі : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / (аўт. прадм. Я. Лецка). — Мінск : Юнацтва, 1986. — 366 с., 1 л. партр. 
  • Трэба хоць трошкі ўспомніць : [два неапублікаваныя дзённікавыя запісы 1992 г.] / публ. Г. Скрыган // Першацвет. 1995. № 9. С. 133—137.

Зноскі

  1. а б в Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Культура Беларусі: энцыклапедыя. — Т.6 — Мн., 2015. — С.351
  3. Помнік Яну Скрыгану блізу вёскі Гарадзішча (Слуцкі раён)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лысенка А. Ф. Скрыган Ян (Іван Аляксеевіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 471—472. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Скрыган Ян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Скрыган Ян // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 5. — С. 364—369.
  • Ян Скрыган // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік. — Мінск, 1994. — С. 501—502.
  • Скрыган Ян // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 502—504.
  • Слова пра Яна Скрыгана : успаміны/ [прадм., уклад. Галіны Скрыган]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — 215 с., [4] л. іл.
  • Каваленка, В. А. Ян Скрыган / [В. А. Каваленка] // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. — Мінск, 2001. Т. 3. — С. 202—222.
  • Макмілін, А. Ян Скрыган / Арнольд Макмілін // Беларуская літаратура ў 50-60-я гады XX стагоддзя / Арнольд Макмілін. — Мінск, 2001. — С. 65—67. — (Беларускі кнігазбор).
  • Андраюк, С. Кругі жыцця / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крытыч. арт. / Серафім Андраюк. Мінск, 1997. — С. 259—263.
  • Шупенька, Г. «Гаворыце вы языком, а трэба — душою» : лёс і творчасць Яна Скрыгана / Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці / Генадзь Шупенька. Мінск, 1996. — С. 453—459.
  • Каваленка, В. Лёс і творчасць : штрыхі да літ. партрэта Яна Скрыгана / Віктар Каваленка // Полымя. 2001. № 4. — С. 269—289.
  • Грахоўскі, С. Скрыганіяна / Сяргей Грахоўскі // Полымя. 1995. № 3. — С. 158—171.
  • Каўрус, А. Скрыганова поле / Алесь Каўрус // Полымя. 1993. № 10. — С. 239—247.
  • Казека, Я. Шукальнік скарбаў слова / Янка Казека // Полымя. 1997. № 12. — С. 196—200.
  • Дамашэвіч, У. Майстар — настаўнік / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2004. 8 кастр. (№ 40). — С. 14.
  • Марціновіч, А. Жыццё — зусім не чужое… / Алесь Марціновіч // Далучанасць / Алесь Марціновіч. Мінск, 1990. — С. 85—91.
  • Пра кнігу «Некалькі хвілін чужога жыцця».
  • Кузьміч, Н. Дом / Наталля Кузьміч // Першацвет. 1997. № 12. — С. 125—128.
  • Кузьміч, Н. Свой свет — свой стыль / Наталля Кузьміч // Полымя. 2005. № 1. — С. 206—215.
  • Вільтоўскі, В. Успамінаючы Яна Аляксеевіча Скрыгана / Васіль Вільтоўскі // ЛіМ. 2005. 1 крас. (№ 13). — С. 15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]