Ян Страскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ян Страскі (чэшск.: Jan Stráský, нарадзіўся 24 снежня 1940, Пльзень) — чэшскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Скончыў Карлаў універсітэт у Празе. Доўгі час працаваў у Цэнтральным банку Чэхаславакіі. Член Грамадзянскай дэмакратычнай партыі ў 1991—1998.
Апошні прэм'ер-міністр Чэхаславакіі 2 ліпеня — 31 снежня 1992. Адначасова 20 ліпеня — 31 снежня 1992 выконваў абавязкі прэзідэнта Чэхаславакіі, з'яўляючыся, такім чынам, апошнім у гісторыі кіраўніком гэтай дзяржавы.
Пазней займаў шэраг міністэрскіх пасад ва ўрадах Чэхіі.
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Вацлаў Гавел |
в.а. прэзідэнта Чэхаславакіі 1992 |
Пераемнік: дзяржава спыніла існаванне |