Ян Томаш Грос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ян Томаш ГРОС (польск.: Jan Tomasz Gross; нар. 1947, Варшава): сацыёлаг і гісторык. Прафесар паліталогіі Нью-Йоркскага ўніверсітэта.

З пач. 1980-х гг. займаўся гісторыяй Польшчы перыяду акупацыі ў час 2-й сусв. вайны. Чытаў лекцыі ў Парыжскім, Венскім, Калумбійскім універсітэтах, у Берклі, Гарвардзе, Стэнфардзе, Польскай акадэміі наук.

Погляды і працы Гроса выклікаюць моцна неадназначныя ацэнкі.

Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, і быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сакавіка 1968. У 1969 эміграваў у ЗША, разам з сям'ёй. Абараніў доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ў Ельскім універсітэце.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рэвалюцыя з-за мяжы: савецкае заваяванне польскіх Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» (англ.: Revolution from Abroad: Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia, Princeton University Press, 1988).
  • «Кашмарная дэкада. Тры эсэ аб стэрэатыпах успрыймання яўрэяў, палякаў, немцаў і камуністаў. 1939-1948» (Кракаў, 1998).
  • «Суседзі. Гісторыя знішчэння яўрэйскага мястэчка» (Сейны : «Pogranicze», май 2000).