Ян Худэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Худэк Гарналыжнік
Грамадзянства  Канада
Дата нараджэння 19 жніўня 1981(1981-08-19) (42 гады)
Месца нараджэння Шумперк, Чэхаславакія
Рост 183 см
Вага 93 кг
Кар'ера
Клуб Сцяг Канады Banff Alpine Racers
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 супергігант
Чэмпіянат свету
Срэбра Орэ 2007 хуткасны спуск
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 2 лютага 2002
 Перамогі на этапах Кубка свету 2
 Лепшае месца ў агульным заліку 37 (2007/08)
 Хуткасны спуск 13 (2007/08)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя няма ачкоў
 Супергігант 24 (2007/08)
 Гіганцкі слалам няма ачкоў
 Слалам няма ачкоў
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 2 0 1
 Супергігант 0 1 0
Апошняе абнаўленне: 24 лютага 2012

Ян Худэк (англ.: Jan Hudec; 19 жніўня 1981, Шумперк) — канадскі гарналыжнік, віцэ-чэмпіён свету 2007 года ў хуткасным спуску, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце. Спецыяліст хуткасных дысцыплін.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У Кубку свету Худэк дэбютаваў у 2002 годзе, у лістападзе 2007 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету ў хуткасным спуску. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Худэка 37- е месца ў сезоне 2007/08.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стаў 25-м у хуткасным спуску і 23-м у супергіганце.

Першую алімпійскую ўзнагароду Ян Худэк атрымаў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дзе падзяліў бронзу з амерыканцам Бодэ Мілерам. Ян стаў першым алімпійскім прызёрам сваёй краіны ў гарналыжных спаборніцтвах не ў хуткасным спуску, а таксама першым канадскім гарналыжнікам, які выйграў медаль на Алімпіядзе за апошнія 20 гадоў.[1]

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у трох чэмпіянатах свету, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2007 года ў шведскім Орэ.

Выкарыстоўвае лыжы вытворчасці фірмы Rossignol.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]