Ян Юр'евіч Забярэзінскі
| Ян Забярэзінскі | ||
Герб «Ляліва» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1498 — 1505 | ||
| Папярэднік: | Пётр Мантыгірдавіч Белы | |
| Пераемнік: | Мікалай Радзівіл | |
| Нараджэнне: | каля 1440 | |
| Смерць: | 2 лютага 1508 Гродна |
|
| Род: | Забярэзінскія | |
| Бацька: | Юрый Рымавідавіч Забярэзінскі | |
| Жонка: | Ганна Насута | |
| Дзеці: | Станіслаў, Ян, Юрый, Ядвіга | |
Ян Юр'евіч Забярэзінскі (каля 1440 — 2 лютага 1508) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Маршалак дворны (1482—1496), намеснік полацкі (1484—1496), кашталян троцкі (1492—1498) і адначасова намеснік новагародскі, ваявода троцкі і земскі маршалак літоўскі (1498—1505), намеснік гарадзенскі (з 1505) і ваўкавыскі (1506).
Пры вялікім князі Казіміры набыў вымарачныя маёнткі свайго родзіча Пятра Гедыгольдавіча Камень і Волма ў Менскім павеце, ад стрыечных братоў Аляхновічаў — частку Крывічоў, Княгініна і іншыя маёнткі, праз шлюб з Ганнай (дачка Мікалая Насуты) — Поразава ў Ваўкавыскім, Шарашова ў Берасцейскім, Квасоўку ў Гарадзенскім паветах, Мяжырычы, Белую і іншыя маёнткі на Падляшшы, што зрабіла яго адным з найбуйнейшых магнатаў.
Быў паслом вялікага князя літоўскага Александра да вялікага князя маскоўскага Івана III са сватаўством да яго дачкі Алены.
Узначальваў групоўку паноў, якая варагавала з фаварытам вялікага князя Міхаілам Глінскім. У выніку скаргі апошняга ў 1505 годзе быў пазбаўлены Троцкага ваяводства. У лютым 1508 года, калі Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж супраць новага вялікага князя Жыгімонта Старога, то ў першую чаргу ён вырашыў расправіцца са сваіх асабістым ворагам. У выніку Ян Забярэзінскі быў забіты ў сваім доме ў Гародні ў самым пачатку мяцяжу.
Літаратура [правіць]
- Заберезинский, Ян // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- В. Насевіч. Забярэзінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. –688 с.: іл. С. 638. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)