Ян III, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ЯнIII | ||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 17 ліпеня 561 — 13 ліпеня 574 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Пелагій I | |
| Пераемнік: | Бенедыкт I | |
| Імя пры нараджэнні: | Джавані Каталіна | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 13 ліпеня 574 | |
Ян III (лац.: Johannes PP. III, свецкае імя Джаванні Каталіна (іт. Giovanni Catalino); памёр 13 ліпеня 574) — Папа Рымскі з 17 ліпеня 561 года па 13 ліпеня 574 года.
Ян III быў народжаным рымлянінам, вёў барацьбу супраць гальскіх біскупаў, якія адмаўлялі права папы аднаўляць зрынутага імі біскупа. Завяршыў будаўніцтва базілікі апосталаў Філіпа і Якаба, якая была прысвечана вызваленню Італіі ад готаў і арыянскай ерасі. Усе матэрыяльныя дасягненні яго папства загінулі падчас уварвання лангабардаў, падчас якога Папскі Прастол больш за год не займаўся.
Магчыма Ян можа супадаць з іпадыяканам Янам, які сабраў калекцыю ўрыўкаў з «Грэчаскіх Бацькоў» і завяршыў пераклад «Vitae Patrum» на лацінскую мову, якую пачаў перакладаць яшчэ Папа Пелагій I[1].
Зноскі
- ↑ Jeffrey Richards, «The Popes and the Papacy in the Early Middle Ages» (London: Routledge and Kegan Paul, 1979), p. 256
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян III, Папа Рымскі
| Гэта пачатак артыкула пра Папу Рымскага. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

