Ян IV, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ян IV лац.: Johannes PP. IV |
||
|
||
|---|---|---|
| 24 снежня 640 — 12 кастрычніка 642 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Севярын | |
| Пераемнік: | Тэадор I | |
| Нараджэнне: | ? Далмацыя |
|
| Смерць: | 12 кастрычніка 642 | |
Ян IV (лац.: Johannes PP. IV) (? - 12 кастрычніка 642) — папа рымскі з 24 снежня 640 да 12 кастрычніка 642.
Родам з Далмацыі. Асудзіў на саборы ерась манафелітаў і так званы «эктэзіс» (тлумачэнне) імператара Іраклія, якое ўхваляла гэта вучэнне. Шмат выкупляў з рабства жыхароў Далмацыі і Істрыі, захопленых славянамі. У Латэране пабудаваў капліцу Св. Венанція - у гонар далучэння істрыйскай схізмы да каталіцкай царквы.