Ян VII, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ян VII (ац. Johannes PP. VII) (650 - 18 кастрычніка 707) — папа рымскі з 1 сакавіка 705 да 18 кастрычніка 707. Грэк па нараджэнні. Імператар Юстыніян II паслаў яму акты Трульскага сабора, з просьбай выказацца адносна кожнай саборнай пастановы ў асобнасці. Нясмелы папа адмовіўся ад прысуду, але рашэнні сабора не падпісаў. Разам з тым, яму атрымоўвалася падтрымліваць добрыя адносіны з лангаардамі. Акрамя таго, Ян вядомы ў сувязі з аздабленнем царквы Санта-Марыя-Антыква.
