Ян XVIII, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ян XVIII (лац. Ioannes PP. XVIII; свецкае імя: Джавані Фазана, італ. Giovanni Fasano; (? - 18 ліпеня 1009, Рым) — папа рымскі з студзеня 1004 да 18 ліпеня 1009.
Ян нарадзіўся ў мястэчку Рапагнана блізу Асколі-Пічэна, да прысвячэння Фазаніус. Ён быў сынам рымскага святара Леа. Параўнальна працяглае праўленне Яна было спакойна і нічым не характэрна, бо папа вымушаны быў балансаваць паміж сям'ёй Крэсчэнца, імператарам Генрыхам II Святым і маркграф Ардуінам, а Рым пакутаваў ад чумы і набегаў сарацынаў. Тым не менш, ён заснаваў дыяцэзію ў Бамбергу і заахвочваў місіянерства сярод славян.

