Японская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Японская Вікіпедыя
яп.: ウィキペディア日本語版
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ja.wikipedia.org (яп.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова японская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 11 мая 2001[1]
Колькасць артыкулаў 1 412 366
Колькасць выяў 4 475
Колькасць старонак 4 152 730
Колькасць правак 99 869 065
Зарэгістраваных удзельнікаў 2 189 938
Актыўных удзельнікаў 13 354
Адміністратараў 40
Глыбіня 90,5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Японская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на японскай мове.

Пачыная са студзеня 2006 па снежань 2009 года з'яўлялася пятай по колькасці артыкулаў, пасля англійскай, нямецкай, французскай, польскай, са снежня 2009 года па колькасці артыкулаў стала шостай, уступіўшы месца італьянскай Вікіпедыі, у сакавіку 2011 года перамясцілася на сёмае месца, яе абагнала іспанская. У верасні 2011 года Японская Вікіпедыя ўступіла сёмае месца Рускай Вікіпедыі. Японская Вікіпедыя — самая буйная Вікіпедыя на не-індаеўрапейскай мове.

Гэта 8-я па велічыні Вікіпедыя ў свеце, заснавана 1 верасня 2002 года.

Лічыцца, што большасць артыкулаў у Японскай Вікіпедыі прысвечана феноменам поп-культуры (калі не 80%). Для Японскай Вікіпедыі таксама характэрна параўнальна вялікая (адносна іншых вялікіх моўных раздзелаў) колькасць артыкулаў, створаных ананімнымі карыстальнікамі.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Па стану на 20 красавіка 2024 года японскі раздзел Вікіпедыі мае 1 412 366 артыкулаў. Зарэгістравана 2 189 938 удзельнікаў, з іх 13 354 зрабілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 40 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак скаладае 99 869 065.

  1. https://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-May/000116.html