Японская кухня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Звычайны японскі сняданак з супам-місо, тофу, нато, гароднінай, рысам і сырым яйкам
Урачысты японскі сняданак у традыцыйнай японскай гасцініцы рокан

Японская кухня — нацыянальная кухня японцаў, частка азіяцкай кухні. Адрозніваецца перавагай натуральных, мінімальна апрацаваных прадуктаў, шырокім прымяненнем морапрадуктаў, сезоннасцю, характэрнымі стравамі, спецыфічнымі правіламі афармлення страў, сервіроўкай, застольным этыкетам.

Інгрэдыетны[правіць | правіць зыходнік]

Рыс[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца асноўным інгрэдыентам японскай кухні і асновай харчавання ў Японіі. Японскай кухні ўласцівы гатункі рысу, якія характарызуюцца падвышанай клейкасці пры разварванні — пры прыгатаванні з такога рысу страва мае структуру невялікіх камякоў, якія зручна есці з дапамогай палачак. Рыс гатуецца як асобная страва і выкарыстоўваецца ў якасці кампанента пры падрыхтоўцы мноства «камбінаваных» страў.

Морапрадукты[правіць | правіць зыходнік]

Рыба, малюскі, марскія жывёлы ў японскай кухні з'яўляюцца другім па важнасці кампанентам пасля рысу. Як правіла, пры падрыхтоўцы яны падвяргаюцца толькі нязначнай тэрмаапрацоўцы (абсмажванні, прыгатаванне на пары), а ў некаторыя стравы (сасімі) ўключаюцца проста ў непрыгатаваным выглядзе. Выкарыстоўваюцца ў японскай кухні і марскія водарасці.

Соя[правіць | правіць зыходнік]

Соя была прынесена ў Японію з Кітая, яна ўжываецца ў японскай кухні ў розных відах: тофу (соевы тварог або соевы сыр) — пажыўная аснова для мноства страў. Соевы соус — заправа надзвычай шырока выкарыстоўваецца. Соевы суп-паста місо. Ферментаваныя бабы нато.

Фасоля[правіць | правіць зыходнік]

Шырока выкарыстоўваецца ў супах і як начынка.

Іншыя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюць у японскай кухні практычна ўсе культурныя і многія дзікія ядомыя расліны. У прыватнасці, выкарыстоўваюць моркву, агуркі, капусту, салату. Спецыфічныя расліны — васабі, белая радыска дайкон, бамбук, лотас, батат, — выкарыстоўваюцца для гарніраў і прыгатавання соусаў.

Макаронныя вырабы[правіць | правіць зыходнік]

У японскай кухні ўжываецца локшына: цюкасоба (рамэн) — з пшанічнай мукі з даданнем яек; удон — з пшанічнай мукі без яек; соба — з грачанай мукі (часцей — з дадаткам пшанічнай). Локшыну выкарыстоўваюць у розных стравах: у супах, салатах, у якасці гарніру да рыбных і мясных страў. Адной з папулярных страў, як хатняй кухні, так і грамадскага харчавання, з'яўляецца рамэн — локшына ў мясным або агароднінным булёне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kenichi Kusano (Text und Rezepte) und Tian Tang (Bilder): Das Japan-Kochbuch, Verlagshaus Jacoby & Stuart, Berlin, 2012 ISBN 978-3-941787-61-2
  • Eric C. Rath und Stephanie Assmann: Japanese Foodways, Past and Present, University of Chicago Press, Champaign, Illinois 2010 ISBN 978-0-252-03563-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]