Японскі жолаб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Японскі жолаб

Японскі жолаб — акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна на ўсход ад вострава Хансю, на поўдзень ад Хакайда і на поўнач ад астравоў Бонін. Даўжыня жолаба перавышае 1000 км. Папярочны профіль жолабу мае V-падобную форму. Максімальна вымераная глыбіня - 8412 м. Жолаб з'яўляецца паўднёвым працягам Курыла-Камчацкага жолаба. 11 жніўня 1989 на апараце Shinkai 6500 тры даследчыка дасягнулі глыбіні 6526 м. У кастрычніку 2008 года японска-брытанская экспедыцыя здолела засняць на глыбіні 7700 м марскіх смаўжоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]