Яраполк Святаславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраполк Святаславіч
Ꙗропълъкъ Свѧтославличь
вялікі князь кіеўскі[d]
972 — 978
Папярэднік Святаслаў Ігаравіч
Пераемнік Уладзімір Святаславіч

Нараджэнне невядома
Смерць 11 чэрвеня 978
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Святаслаў Ігаравіч[1][2]
Маці Прадслава[d]
Жонка Юлія[d]
Дзеці Святаполк
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яраполк Святаславіч (? — 978) — князь кіеўскі (970—972), вялікі князь кіеўскі (972—978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Святаслава Ігаравіча.

Упершыню згадваецца пад 968 годам, калі печанегі ў адсутнасць Святаслава аблажылі Кіеў, дзе знаходзілася княгіня Вольга з трыма ўнукамі — Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. У 970 годзе Святаслаў дзеліць уладанні паміж сынамі — Яраполк становіцца атрымаў старэйшы сталец у Кіеве. Святаслаў Ігаравіч загінуў у 972 годзе, такім чынам Яраполк стаў старэйшым князем.

У 975 годзе па намове ваяводы Свенельда князь Яраполк захапіў Драўлянскую зямлю, уладанне брата Алега, які пры гэтым загінуў у баі пад Оўручам. Другі брат — наўгародскі князь Уладзімір, дазнаўся пра гібель Алега і ўцёк з Ноўгарада да варагаў у Швецыю, а Яраполк пасадзіў у Ноўгарадзе сваіх намеснікаў.

У 976 годзе Яраполк хадзіў супраць печанегаў і, перамогшы іх, усклаў даніну. У 977 годзе на службу да Яраполка прыйшоў печанежскі князь Ілдзея. У 977 годзе ў Кіеў прыбыло візантыйскае пасольства, пацвердзіўшы ранейшыя мірныя пагадненні Русі і Візантыі.

У 978 годзе Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад і абвясціў вайну Яраполку. Абодва браты сваталіся да Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, які прыняў сватаўство Яраполка і адмовіў Уладзіміру.

Войска Уладзіміра захапіла Полацк, Рагвалод з сям’ёй забілі, а Рагнеда прымушана стаць уладзіміравай жонкай. Уладзімір аблажыў Кіеў, Яраполк выбег адтуль і закрыўся ў Родні. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў яго, заманіў на перамовы з Уладзімірам, дзе Яраполка забілі.

У 1044 годзе рэшткі Яраполка эксгумавалі, ахрысцілі і паклалі ў царкве Святой Багародзіцы ў Кіеве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историко-биографический словарь «Повести временных лет»: учеб. пособие / В. А. Зверев; науч. ред. В. С. Елагин, В. В. Назанский. — Новосибирск: НГПУ, 2002. — 98 с.
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Россия: 600 кратких жизнеописаний / К. В. Рыжов. — М. : Вече, 2001. — 640 с.