Яраслаўскі вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд вакзала

Яраслаўскі вакзал, пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Яраслаўская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Пабудаваны ў 1862 годзе.

З вакзала адпраўляюцца цягнікі і бесперасадачныя вагоны на Яраслаўль, Волагду, Архангельск, Северадзвінск, Кіраў, а таксама на Урал, ў Сібір, Забайкалле, на Далёкі Усход, у Кітай, Манголію, Паўночную Карэю. Гэты вакзал - буйнейшы па аб'ёму перавозак, абслугоўвае ў суткі каля 300 пар цягнікоў. Тут пачынаецца Транссібірская магістраль.