Яраслаў Кастыцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Кастыцэвіч
Шыльда ў гонар Яраслава Кастыцэвіча
Шыльда ў гонар Яраслава Кастыцэвіча
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1896(1896-06-06) ці 3 ліпеня 1896(1896-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1971(1971-04-01) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства

Яраслаў Васілевіч Кастыцэвіч (20 чэрвеня (3 ліпеня) 1896, вёска Пасынкі Бельскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 1 красавіка 1971) — беларускі педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гродзенскай і Бяла-Падляскай гімназіях, на юрыдычным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1916 годзе мабілізаваны і накіраваны ў Кіеўскае ваеннае афіцэрскае вучылішча, адтуль на Каўказскі фронт. У 1918 г. вярнуўся ў Бельск Падляскі. 3 1939 г. працаваў настаўнікам. У сакавіку 1941 г. арыштаваны органамі НКУС, зняволены ў турму ў Ломжы. Пасля захопу немцамі Ломжы ў чэрвені 1941 г. вярнуўся ў Бельск Падляскі. Некалькі месяцаў выконваў абавязкі войта Бельскай гміны, садзейнічаў арганізацыі там беларускіх школ. У 1941-44 вёў прыватнае навучанне. У жніўні—верасні 1944 г. Я. Кастыцэвіч — адзін з арганізатараў Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Бельску Падляскім, намеснік дырэктара, з чэрвеня 1946 яе дырэктар. Адначасова ўваходзіў у гарадскую раду, быў намеснікам бурмістра. У 1949—1965 гг. дырэктар адноўленага беларуска ліцэя. У 1970 годзе ўдзельнічаў у працы мітрапаліцкай камісіі па падрыхтоўцы і выхаванні царкоўных кадраў.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім

У Бельску Падляшскім на будынку ліцэя імя Б. Тарашкевіча ў яго гонар усталявана мемарыяльная дошка. Імя Яраслава Кастыцэвіча носіць комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фёнік Д. Яраслаў Кастыцэвіч (1896—1971) // Białoruskie zeszyty hictoryczne. — Białystok, 1995. Ne 1(3).