Яраслаў Качыньскі
| Яраслаў Качыньскі Jarosław Kaczyński |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 14 ліпеня 2006 — 9 лістапада 2007 | |||
| Прэзідэнт: | Лех Качыньскі | ||
| Папярэднік: | Казімеж Марцінкевіч | ||
| Пераемнік: | Дональд Туск | ||
| Партыя: | Права і справядлівасць | ||
| Веравызнанне: | Каталіцызм | ||
| Нараджэнне: | 18 чэрвеня 1949 (63 года) Варшава |
||
| Жонка: | Не жанаты | ||
| Аўтограф: | |||
Яраслаў Качыньскі (польск.: Jarosław Kaczyński; нар. 18 чэрвеня 1949, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Польшчы 14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007.
Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1980-я удзельнічаў у дзейнасці незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», у 1989-1991 рэдагаваў яго цэнтральную газету Tygodnik Solidarność. Качыньскі разам з братам быў адным з заснавальнікаў кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». На парламенцкіх выбарах 2005 года «Права і справядлівасць» разам з іншымі правымі партыямі атрымала большасць галасоў, і прадстаўнік партыі Казімеж Марцінкевіч стаў прэм'ер-міністрам. 14 ліпеня 2006 на пасаду прэм'ер-міністра быў зацверджаны Яраслаў Качыньскі. Адначасова прэзідэнтам Польшчы быў яго брат Лех Качыньскі.
Яраслаў адышоў у адстаўку пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2007 года перамагла «Грамадзянская платформа» Дональда Туска.
| Гэта пачатак артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
