Ясак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
IstSib008 1.jpg

Яса́к (татар., рус ясак) - натуральны падатак, які збіраўся татарамі і рускімі звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сібіры.

Тэрмін ясак паходзіць з мангольскай мовы, дзе слова ясса значыла "закон", "парадак", "падначаленне", "падатак". Ясак як звычайны падатак або даніна ўзымаўся з неслужылага насельніцтва і заваяваных народаў ханамі Залатой Арды. Звычай узымання падаткаў менавіта футрам мог існаваць ў Сібіры здаўна. Відавочна, ён быў распаўсюджаны ў Сібірскім ханстве і адтуль запазычаны пасля яго заваявання рускімі. Збор ясака часта суправаджаўся захопам заложнікаў-аманатаў.

Ясак праіснаваў у Расіі да 1917 г.