Ясаўская пячора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ясаўская пячора (славацк.: Jasovská jaskyňa, венг. Jászói barlang) — сталакцітавая пячора ў Славацкім Карсце. Пячора размешчана непадалёк ад вёски Ясаў за 25 км ад горада Кошыцэ. Пячора была адкрыта для турыстаў у 1846 годзе, што робіць яе найстарэйшай публічна даступнай пячорай Славакіі, у 1922—1924 годзе былі даследваныя дадатковыя адгалінаванні пячоры і праведзена электрычнае асвятленне. У цяпершані час маршрут для наведвальнікаў складае 843 метра ў даўжыню і займае каля 45 хвілінаў. Агульная даўжыня пячоры — 2148 м.
У пячоры выяўлена мноства знходкаў з палеаліта, неаліта і гальштацкай культуры. Разам з іншымі пячорамі Славаччыны Ясоўская пячора ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясаўская пячора