Ясноткавыя
| Ясноткавыя | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Lamiaceae Lindl. |
||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||
|
Labiatae Juss.
|
||||||||||||
| Даччыныя таксоны | ||||||||||||
|
||||||||||||
Ясноткавыя (Lamiaceae), або губакветныя (Labiatae) — сямейства раслін, уключае каля 210 родаў і каля 3500 відаў, сярод якіх такія шырока выкарыстоўваныя ў кулінарыі расліны, як базілік, мята, размарын, палын, чабер, маяран і чабор. На Беларусі 54 віды ў 26 родах[3].
Біялагічнае апісанне [правіць]
Велізарная большасць яснатковых — аднагадовая і шматгадовая трава, радзей паўхмызнякі і хмызнякі і толькі трохі дрэвападобных формаў.
Першапачатковы назоў губацветныя (Labiatae Juss.) было дадзена з-за таго, што кветка ў большасці двугубая, падобна на расчыненую зяпу або пашчу з двума вуснамі, накіраванымі ўверх і ўніз, а часам падзеленымі на розныя лопасці.
Плод звычайна чатырохдзельны, пагружаны ў кубачак, які застаецца пасля адцвітання; рэдка плод з 1 або 3 арэшкаў, па недаразвіцці іх часткі, але ніколі не бывае ні коробчатым, ні ягадным або іншага выгляду.
Сцеблы часцей за ўсё чатырохгранныя, у нешматлікіх круглявыя; лісце заўсёды супраціўнае, а пары іх размешчаныя накрыж, суцэльныя або розна рассечаныя. Прылісткаў няма. У кутах лісця кветкі адзінкавыя, парныя або сабраныя ў нешматлікія суквецці на кароткіх ножках; кожная пара такіх суквеццяў, датыкаючыся крайнімі кветкамі, утварае ілжывае кальцо кветак, а пры цесным размяшчэнні такіх кольцаў у верхняй частцы сцябла ўвесь збор колераў прымае выгляд ілжывага коласа (так, напрыклад, у мяты, катовіка, ільвінага хваста і інш.), прычым верхнія лісце значна паменшаныя і прымаюць ужо характар прыкветкаў. У лісці ўтрымоўваюцца араматычныя эфірныя алеі.
Кубачак заўсёды застаецца пры плёне, як ужо сказана, звычайна калакольчатая і пяцізубная, да часу сталасці плёну цвярдзее, і зубцы яе становяцца калючымі; радзей двугубая. Венчык заўсёды трубчасты, але на канцы моцна вар'іруе: то ясна двугубый з моцна развітымі лопасцямі (шалвея, глухая крапіва, зябер і інш.), то неполнагубы або аднагубы (жывучка, дубніца), то абрэзаны амаль правільна і зусім не губаты (мята). Тычачак 4, рэдка 2, прымацаваных да трубкі венчыка, з якім яны і адвальваюцца разам; яны то ўтоеныя пад увагнутай верхняй губою венчыка, то выстаўляюцца наружу, калі венчык непоўнагубы або зрэзаны.
Заўважана, што некаторыя яснатковыя з выбітнымі вонкімі тычачкамі і мала развітым венчыкам, маюць свой адмысловы раён распаўсюджвання, пераважна ў сярэдняй і ўсходняй Азіі, усходняй Еўропе, паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, што і залежыць, па ўсёй верагоднасці, ад аднастайнага жа размеркавання некаторых казурак.
Рады [правіць]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ База Растения Беларуси