Ясуа Фукуда
| Ясуа Фукуда 福田 康夫 |
||||
![]() |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| 26 верасня 2007 — 24 верасня 2008 | ||||
| Манарх: | Акіхіта | |||
| Папярэднік: | Сіндзо Абэ | |||
| Пераемнік: | Тара Аса | |||
| Партыя: | Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі | |||
| Нараджэнне: | 16 ліпеня 1936 (76 гадоў) Такасакі (прэфектура Гума) |
|||
| Бацька: | Такэа Фукуда | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Ясуа Фукуда (яп.: 福田 康夫、ふくだ やすお, нарадзіўся 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфектура Гунма) — 91-ы прэм'ер-міністр Японіі з 26 верасня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуда (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).
Скончыў такійскі Універсытэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парламенцкі намеснік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 вераьня 2007 г. (змяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дарадцаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаванне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імператар 26 верасня даручыў сфармаваць урад.
Кабінет Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясуа Фукуда- The Japan Times: Ясуа Фукуда выбраны прэм’ерам Японіі
Шаблон:Прэм'ер-міністры Японіі
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |

