Яфрэм Пятровіч Васілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфрэм Пятровіч Васілевіч
Дата нараджэння 4 лютага 1901(1901-02-04)
Месца нараджэння в. Барысавічы, Клімавіцкі раён
Дата смерці 16 верасня 1965(1965-09-16) (64 гады)
Род войскаў партызаны
Камандаваў камісар партызанскай брыгады
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Яфрэм Пятровіч Васілевіч (4 лютага 1901, в. Барысавічы, Клімавіцкі раён — 16 верасня 1965) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1929 года. Удзельнік баёў супраць банд Булак-Балаховіча ў 1920 годзе. З 1925 года на партыйнай, гаспадарчай рабоце, старшыня Расонскага райвыканкама[1].

З ліпеня 1941 года пакінуты ў тыле ворага, член Расонскага падпольнага РК КП(б)Б. З сакавіка 1942 года ў Паўночна-Заходняй аператыўнай групе ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1942 — лістапад 1943 года камісар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, адначасова ў лістападзе 1942 — лістападзе 1943 года сакратар Расонскага падпольнага РК КП(б)Б[1].

У 1943—1958 гадах на партыйнай рабоце[1].

Зноскі

  1. а б в г Василевич Ефрем Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 102. — 737 с.