Яфім Данілавіч Гапееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфім Данілавіч Гапееў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1908(1908-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990(1990)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Суворава II ступені

Яфім Данілавіч Гапееў (8 сакавіка 1908, с. Левенка  (руск.), Старадубскі раён[1] — 1990, г. Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў селянінам, працаваў на шахтах Данбаса. У 1931—1933 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У 1933—1938 гг. на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Дзяржынску, Мінску, Віцебску. У 1940—1941 гг. — сакратар Воранаўскага райкама партыі Баранавіцкай вобласці БССР.

У першыя дні вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у якасці камісара зводнага батальёна народнага апалчэння Гомеля. Быў паранены. У лютым 1942 года быў накіраваны ў тыл гітлераўцаў на тэрыторыю Мінскай вобласці для выканання спецзадання. З сакавіка 1943 года па чэрвень 1944 — камандзір партызанскага злучэння Лідскай зоны[2].

У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б[2].

Пасля вайны — на партыйнай працы[2]. Працаваў сакратаром Лідскага гаркама партыі, узначальваў Мінскі абласны архіў. Памёр у 1990 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава ІІ ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» І і ІІ ступеняў. Ганаровы грамадзянін горада Ліда (1967)[2].

Зноскі

  1. Бранская вобласць
  2. а б в г д Гапеев Ефим Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]