Яхім Топал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яхім Топал

Я́хім Топал (чэшск.: Jáchym Topol) (4 жніўня 1962 г., Прага) — сучасны чэшскі паэт, празаік, журналіст і музыкант. Сын літаратара Ёзэфа Топала і брат музыканта і паэта Філіпа Топала.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Да 1898 года друкаваўся толькі ў самвыдаце. Пісаў пераважна паэзію і песенныя тэксты, якія пасля 1989 года выдаў у двух зборніках — «Miluju tě k zbláznění» і «V úterý bude válka». Супрацоўнік часопісаў «Revolver Revue» i «Respekt». За апазіцыйную дзейнасць у часы сацыялізму быў арыштаваны і змешчаны ў вар'ятню.

У 1994 годзе апублікаваў першы раман — «Сястра», постмадэрністычнае апісанне зменаў у Чэхаславакіі на пераломе 80-х і 90-х гадоў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Miluju tě k zbláznění» (1991, «Я кахаю цябе да вар'яцтва»)
  • «V úterý bude válka» (1992, «У аўторак будзе вайна»)
  • «Sestra» (1994, «Сястра»)
  • «Anděl» (1995, «Анёл»: беларускі пераклад — у 2008 годзе ў выдавецтве «Логвінаў»)
  • «Noční práce» (2001, «Начная праца»)
  • «Supermarket sovětských hrdinů» (2004, «Супермаркет савецкіх герояў»)
  • «Kloktat dehet» (2005)
  • «Chladnou zemí» (2009)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]