Ях’я Мухамед Хамід-ад-дзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ях’я Мухамед Хамід-ад-дзін (186917 лютага 1948) – дзяржаўны дзеяч Емена.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 г. быў абраны імамам секты зейдзітаў і ўзначаліў паўстанне еменскіх зейдзіцкіх плямён супраць панавання Асманскай імперыі. У 1911 г. заключыў з турэцкім султанам пагадненне, па якім раён зедзіцкіх плямен атрымаў унутраную аўтаномію. Пасля распаду Асманскай імперыі ў 1918 г., Ях’я прыняў тытул караля Емена. Аб'яднаў разрозненыя еменскія плямёны ў рамках адзінага Еменскага мутавакілійскага каралеўства. 1 лістапада 1928 г. заключыў з СССР дагавор аб сяброўстве і гандлі (т.зв. «Дагавор ў Сане»). Прытрымваючыся антызаходніх пазіцый у знешняй палітыцы, праводзіў у краіне курс на захаванне і ўмацаванне рэакцыйнага дыктатарскага рэжыму. З мэтай перашкодзіць заходняй экспансіі і закансерваваць існуючыя сацыяльна-эканамічныя адносіны праводзіў палітыку самаізаляцыі Емена. Забіты ў выніку змовы.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.