Яя Джамэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Яя Джаме)
Яя Джамэ, поўнае імя Яя Абдул-Азіз Джамус Джункунг Джамэ (англ.: Yahya Abdul-Aziz Jemus Junkung Jammeh, нар. 25 мая 1965, Канілаі, Гамбія) - прэзідэнт Гамбіі з 18 кастрычніка 1996.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 25 мая 1965 года ў вёсцы Канілаі на паўднёвым-захадзе Гамбіі. Належыць да племені Ёла (Діёла) (Jola people).
У сем гадоў пайшоў у пачатковую школу ў роднай вёсцы (Кanilai Primary School), дзе вучыўся на працягу шасці гадоў. Пасля вучыўся ў пачатковай школе Св. Эдварда (Saint Edwards Primary School) у Бвіяме і ў сярэдняй школе Гамбіі (Gambia High School) у Банжуле. У 1983 годзе ў 18 гадоў атрымаў пасведчанне аб сярэдняй адукацыі (GCE 0 Level) з асабістай адзнакай па геаграфіі, англійскай мове, французскай мове, біялогіі і фізіцы.
Спасылкі [правіць]
- Office of The Gambian President: State House Online: Yahya A.J.J. Jammeh (англ.)
- Independent Newspaper Publisher And CEO Baba Galleh Jallow Exposes Yahya Jammeh (англ.)