Яўген Савельевіч Зак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Яўгеній Савельевіч Зак)
Перайсці да: рух, знайсці
Яўген Жак
Аўтапартрэт. 1916 г.
Аўтапартрэт. 1916 г.
Імя пры нараджэнні:

Яўген Савельевіч Жак

Дата нараджэння:

15 снежня 1884(1884-12-15)

Месца нараджэння:

в. Магільна, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Уздзенскі раён

Дата смерці:

15 студзеня 1926(1926-01-15) (41 год)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of France.svg Францыя

Уплыў:

Сімвалізм

Уплыў на:

Парыжская школа

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Яўген Савельевіч (Эўгеніўш) Жак (Eugeniusz Żak; 15 снежня 1884, Мінская губерня — 15 студзеня 1926, Парыж) — беларускі, французскі і польскі мастак.

Рыбак

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, у в. Магільна, Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.

Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906-08 гг. здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыствы польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.

Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914-16 гг. жыве на поўдні Францыі.

У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у г. Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю Ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з'яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.

Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Харэўскi. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскi. — Вiльня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
  • Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001.
  • Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўка факсімільных рэпрадукцыі са збораў Нацыянальнага Музея ў Варшаве