Яўген Аляксандравіч Елязаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Елязаранка
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Елязаранка
Нарадзіўся 4 ліпеня 1993(1993-07-04)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Колас (Чэрвень)
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 25 (4)
2012—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 72 (1)
2016—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 20 (2)
2017   Беларусь Гомель 20 (1)
2018 Беларусь Слуцк 3 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 23 (0)
2019 Беларусь Ліда 13 (2)
2020 Беларусь Дняпро (Магілёў) 24 (8)
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 4 (0)
2022—2023 Беларусь Асіповічы 29 (3)
2023— Беларусь Колас (Чэрвень) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014

Яўген Елязаранка (нар. 4 ліпеня 1993, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца чэрвеньскага «Коласа».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».

У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.

Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам[3]. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[4].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба[5]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару»[7], аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды»[8], дзе трывала гуляў у аснове.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро»[10].

У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[11]. У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю»[12], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[13].

У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[14], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[15]. Пакінуў «Асіповічы» ў ліпені 2023 года[16] і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[17][18].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evgeni Elesarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евгений Елезаренко подписал контракт с "Шахтером"
  3. "Шахтер" отдал Елезаренко в аренду "Гомелю"
  4. Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
  5. Евгений Елезаренко перешел в "Слуцк"
  6. Елезаренко перешел в минское "Торпедо"
  7. Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом
  8. Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды"
  9. Елезаренко и Ходенков подписали контракты с "Днепром-Могилев"
  10. Евгений Елезаренко покидает Днепр
  11. 15 февраля "Нафтан" выходит из отпуска. Сейчас на контракте в клубе 8 игроков
  12. Елезаренко перешел из "Нафтана" в "Волну"
  13. "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем
  14. Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов)
  15. "Осиповичи" продлили контракты с тремя игроками (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 6 сакавіка 2023.
  16. "По личным причинам". Самый опытный игрок "Осиповичей" покинул клуб (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  17. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  18. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.