Яўген Драгуноў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Яўген Фёдаравіч Драгуноў | |||||
| Дата нараджэння: | 20 лютага 1920 | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Іжэўск, РСФСР | ||||
| Дата смерці: | 4 жніўня 1991 (71 год) | ||||
| Месца смерці: | Іжэўск, СССР | ||||
| Грамадзянства: | |||||
| Род дзейнасці: | Канструктар стралковай зброі | ||||
| Узнагароды і прэміі: |
|
||||
Яўген Фёдаравіч Драгунаў (нарадзіўся 20 лютага 1920, Іжэўск, СССР — памёр 4 жніўня 1991, там жа) — аўтар праектаў стралковай спартыўнай і баявой зброі.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Іжэўску ў сям'і патомных збройнікаў. У 1934 годзе пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у індустрыяльны тэхнікум, па сканчэнні якога працаваў на заводзе. У 1939 годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкага Войска і накіраваны ў школу малодшых камандзіраў. У далейшым, да дэмабілізацыі ў 1945 годзе, працаваў старэйшым зброевым майстрам. З 1945 года на адным з заводаў займаўся праектаваннем розных узораў стралковай спартыўнай і баявой зброі (у прыватнасці — снайперскай вінтоўкі СВД-63).
Лаўрэат Ленінскай прэміі, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а таксама медалямі.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Асобы
- Памерлі 4 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалем «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ілліча Леніна»
- Узнагароджаныя медалем «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Канструктары СССР
- Канструктары стралковай зброі
- Нарадзіліся ў Іжэўску
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Памерлі ў Іжэўску
- Ганаровыя грамадзяне Іжэўска
- Пахаваныя на Хахракаўскіх могілках