Яўген Касмачоў
Нарадзіўся |
18 лютага 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Латвія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Касмачоў (лат.: Jevgēņijs Kosmačovs, нар. 18 лютага 1988, Тукумс, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў Тукумсе, пасля доўгі час гуляў за «Вэнтспілс». Улетку 2011 года ў складзе «Вэнтспілса» ўдзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра». Пасля арэнды ў першай палове 2012 года ў «Севастопалі» перайшоў у салігорскі клуб.
Пасля заканчэння сезону 2012 вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком юрмальскага «Спартака»[2]. У ліпені 2013 года далучыўся да клуба «Тукумс 2000», у якім пачынаў кар’еру. З 2014 года выступаў за даўгаўпілскую «Даўгаву», якая ў наступным сезоне была адпраўлена ў трэці дывізіён. З 2016 года гуляў у ніжэйшых лігах Польшчы і Германіі.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Залаты прызёр чэмпіянату Латвіі (4): 2006, 2007, 2008, 2011
- Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2007, 2011
- Пераможца Балтыйскай лігі: 2010
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Jevgenijs Kosmacovs // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Евгений Космачев продолжит карьеру в юрмальском "Спартаке"
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Латвіі
- Ігракі зборнай Латвіі па футболе
- Ігракі ФК Тукумс 2000
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Севастопаль
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс
- Ігракі ФК Алімпія Кавары
- Ігракі ФК Вікторыя Зелаў