Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Кунцэвіч)
Футбол
Яўген Кунцэвіч
Поўнае імя Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч
Нарадзіўся 16 жніўня 1988(1988-08-16)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009—2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 39 (2)
2011—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
2013   Беларусь Белшына (Бабруйск) 6 (0)
2013   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2014—2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 29 (0)
2016 Беларусь Славія (Мазыр) 19 (0)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (0)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Яўген Кунцэвіч (нар. 16 жніўня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, гуляў за дубль наваполацкага «Нафтана», потым перайшоў у «Белшыну», якая на той момант гуляла ў Першай лізе. Дапамог бабруйскаму клубу перамагчы ў Першай лізе і прайсці ў мацнейшы дывізіён.

У лютым 2011 года перайшоў у БАТЭ, але з-за траўмы не здолеў стаць іграком асновы. У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну», а ў жніўні 2013 года пераведзены ў «Граніт»[3].

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Граніт» на трывалай аснове[4]. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У сезоне 2015, аднак, гуляў за дубль мікашэвічцаў, ні разу не з’явіўшыся на полі ў складзе асноўнай каманды.

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гарадзеі»[6], але не падышоў клубу. У лютым прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» здолеў замацавацца ў цэнтры абароны. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[8].

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе аўтазаводцаў, а ў ліпені 2017 года стаў толькі выхадзіць на замену, і неўзабаве па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб[10]. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[11], па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.

Пасля з’ехаў на працу ў ЗША[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Evgeni Kuntsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Kuntsevich // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Евгений Кунцевич перешел в "Гранит"
  4. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
  6. Кунцевич проходит просмотр в «Городее»
  7. Мальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками "Славии"
  8. Страханович и еще шесть игроков продлили контракты со "Славией", Кобец, Мальцев и Кунцевич покинули клуб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2018. Праверана 14 студзеня 2017.
  9. Евгений Кунцевич стал игроком минского "Торпедо"
  10. Евгений Кунцевич покинул минское "Торпедо"
  11. Чухлей и Кунцевич стали игроками "Смолевичей-СТИ"
  12. Наш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: "Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]