Яўген Уладзіміравіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Лебедзеў)
Футбол
Яўген Лебедзеў
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Лебедзеў
Нарадзіўся 29 снежня 1994(1994-12-29)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мёры
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Віцебск-2 23 (5)
2013—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2014   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 24 (3)
2015   Беларусь Віцебск 17 (1)
2016   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 22 (4)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 21 (3)
2018 Беларусь Орша 9 (2)
2018 Беларусь Славія (Мазыр) 3 (0)
2019 Беларусь Орша 13 (1)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 8 (3)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 10 (1)
2021 Беларусь Слонім-2017 11 (2)
2022— Беларусь Мёры
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 22 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2016

Яўген Лебедзеў (нар. 29 снежня 1994, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мёры».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Віцебска», пачаў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2012. Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Мікалаем Золатавым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў, а сам з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам.

Да сезона 2014 рыхтаваўся ўжо з асноўным складам «Шахцёра», але ў красавіку 2014 года для атрымання практыкі быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сезона[3]. Здолеў замацавацца ў аснове «Граніта», дапамог гэтаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4]. Некаторы час рыхтаваўся да сезона разам з гарнякамі, а ў лютым 2015 года разам з Мікалаем Золатавым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[5].

У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. Ужо ў першым сваім матчы за «Віцебск», 22 сакавіка 2015 года супраць мінскага «Дынама» ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі, адзначыўся голам (выніковы лік 2:1 на карысць «Віцебска»). 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», дзе на 34-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік (1:1). У жніўні адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Шахцёр», разам з якім пачаў падрыхтоўку да сезона 2016. Аднак, у лютым прыбыў на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў сакавіку стаў іграком гэтага клуба[6]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у маі вярнуўся на поле і стаў іграком асновы навапалачан. У студзені 2017 года вярнуўся ў Салігорск[7].

У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы «Шахцёр», падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[8]. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[9].

У лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Да канца сезона 2018, у якім «Славія» атрымала перамогу ў Першай лізе, згуляў за каманду ў трох матчах, пасля чаго пакінуў клуб.

У ліпені 2019 года зноў стаў іграком да «Оршы», гуляў там да канца сезона. У красавіку 2020 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў жніўні таго ж года перайшоў у пінскую «Хвалю»[11], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену. У студзені 2021 года пачынаў трэніравацца з «Хваляй», але неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12].

У лютым 2021 года стаў іграком «Слоніма-2017»[13], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[14].

У пачатку 2022 года далучыўся да «Мёраў».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым матчы адзначыўся голам і галявой перадачай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Віцебск-2 Беларусь 23 5
2013 дубль Шахцёр Беларусь 31 18
2014 Д2 Граніт Беларусь 24 3
2015 Д1 Віцебск Беларусь 17 1
2016 Д1 Нафтан Беларусь 22 4
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 21 3
2018 (1) Д2 Орша Беларусь 9 2
2018 (2) Д2 Славія Беларусь 3 0
2019 (2) Д2 Орша Беларусь 13 1
2020 (1) Д3 Вікторыя Беларусь 8 3
2020 (2) Д2 Хваля Беларусь 10 1
2021 (1) Д2 Слонім-2017 Беларусь 11 2

Зноскі